У Бабруйскай епархіі асвячоны новы храм

07 сакавіка 2017

top.jpg

4 сакавіка 2017 года, у суботу першай сядміцы Вялікага посту, дзень памяці вялікамучаніка Фёдора Цірана, у пасёлку Туголіца Бабруйскага раёна епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім здзейсніў асвячэнне храма ў гонар прападобнага Сергія Раданежскага.

Архіпастыру саслужылі: сакратар епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Сергій Каравінскі, настаяцель Георгіеўскага храма Бабруйска протаіерэй Генадзь Вейга, настаяцель Касма-Даміянаўскага храма вёскі Любонічы іерэй Максім Кірэеў і настаяцель прыхода прападобнага Сергія Раданежскага іераманах Фёдар (Кашанок).

Бабруйская епархія / Church.by