У Барысаўскай епархіі прайшоў Калядны турнір па настольным тэнісе

06 лютага 2020

top.jpg

2 лютага 2020 года па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна на спартыўнай базе СШ № 20 горада Барысава быў праведзены адкрыты калядны турнір па настольным тэнісе сярод каманд прыходаў Барысаўскай епархіі.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел святары, царкоўнаслужыцелі і прыхаджане храмаў старэйшыя за 30 гадоў.

Адказны па пытаннях фізічнай культуры і спорту ў Барысаўскай епархіі, клірык прыхода храма дабравернага князя Дзімітрыя Данскога горада Барысава протаіерэй Андрэй Шабалоўскі перад стартам спартыўных спаборніцтваў падкрэсліў:

-— Калядны турнір хацелася б прымеркаваць да найважнейшай даты ў нашай гісторыі: роўна 77 гадоў таму завяршылася Сталінградская бітва. Гэта самая кровапралітная бітва ў сусветнай гісторыі, перамога ў якой пераламіла ход Другой сусветнай вайны. Мы павінны памятаць аб подзвігах нашага народа. Выхоўваючы ў сабе духоўнасць, патрыятызм і здаровы лад жыцця, мы падаем прыклад навакольным людзям.

Айцец Андрэй з натхненнем адзначыў актыўны ўдзел у спаборніцтвах і святароў, і прыхаджан:

— Прыемна бачыць, што царкоўныя турніры атрымалі развіццё, і каманд дадалося. Настаяцелі храмаў самі ўдзельнічаюць у спаборніцтвах і прыводзяць з сабой парафіян. Таксама хачу адзначыць, што турнір стаў адкрытым для ўсіх — любы можа прыйсці і гуляць.

У гэтым турніры ўпершыню прыняла ўдзел каманда інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Барысаўскім раёне, якая і стала пераможцам.

Другое месца дасталося камандзе прыхода храма святога дабравернага князя Дзімітрыя Данскога горада Барысава.

Тройку прызёраў замкнула каманда прыхода храма Ражджаства Хрыстовага горада Барысава.

У далейшым плануецца ўдзел каманд з прыходаў іншых епархій.

Барысаўская епархія / Church.by