У Брэсцкай епархіі пройдзе міжнародны семінар-злёт моладзевых брацтваў «Адзінства»
03 жніўня 20179-12 жніўня 2017 года ў вёсцы Вежнае Пружанскага раёна на тэрыторыі Мікалаеўскага жаночага скіта ў чарговы раз адбудзецца міжнародны епархіяльны семінар-злёт праваслаўных моладзевых брацтваў «Адзінства».
Жадаючым прыняць удзел — памятка:
Па рэгістрацыі
Старшыням моладзевых брацтваў і асобным удзельнікам па прыбыцці на месца правядзення семінара-злёту неабходна даць запоўненыя анкеты ў раздрукаваным выглядзе для рэгістрацыі і агульны спіс удзельнікаў ад брацтва (ПРОЗВІШЧА, імя, імя па бацьку).
З 2016 года ўдзел маладых людзей асобна ад брацтва не благаслаўляецца. Калі вас няма ў агульным спісе кіраўніка брацтва на рэгістрацыі, то ўдзельнічаць у злёце вы не можаце!
Неабходна мець з сабой:
- Палаткі (2-4-месныя)
- Спальны мяшок + кілімок (кожнаму)
- Сталовы набор: лыжка і відэлец
- Сродак ад камароў і кляшчоў
- Ліхтарык (1-3 на групу)
- Чорныя пакеты для смецця (120 л.)
- Медыкаменты
- Абавязковая наяўнасць 1-го нумара-візітоўкі для прадстаўлення брацтва.
За курэнне — працатэрапія, за алкаголь — выдаленне са злёту.
УСЕ ўдзельнікі прычашчаюцца Святых Хрыстовых Тайн;
Дзяўчатам і хлопцам мець прыстойную вопратку! Забараняецца з'яўляцца на злёце ў адкрытых майках з адкрытымі плячыма і глыбокімі выразамі, міні-шортах і міні-спадніцах, ласінах і іншай вопратцы, што гладка аблягае фігуру.
Абавязкова прысутнасць святара або старшыні брацтва, які адказвае за дысцыпліну групы.
У злёце бяруць удзел асобы не маладзей за 15 гадоў.
Варта ўзяць ватман і прыналежнасці для малявання.
Кожнаму ўзяць аднаразовы посуд на 10 прыёмаў ежы (10 талерак пад другое, 3 міскі пад першае, 10 шкляначак, 10 відэльцаў, 3 сталовыя лыжкі).
Падрабязная праграма ў бліжэйшы час будзе апублікаваная на сайце Брэсцкай епархіі.