У Чэрвеньскім доме-інтэрнаце для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця была здзейснена Літургія

08 лістапада 2017

top.jpg

3 лістапада 2017 года ў Чэрвеньскім доме-інтэрнаце для дзяцей і моладзі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця была здзейсненая Бажэственная літургія.

Богаслужэнне адбылося ў дамавым храме ў гонар свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага, нядаўна ўладкаваным пры інтэрнаце. Здзейсніў Літургію настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Чэрвеня протаіерэй Аляксандр Лазоўскі у саслужэнні іерэя Аляксандра Чарнушэнкі.

Да Таінстваў Споведзі і Прычасця прыступілі як выхаванцы, так і супрацоўнікі інтэрната.

Актыўную дапамогу ў правядзенні богаслужэння аказала праваслаўнае брацтва свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага (кіраўнік — Сяргей Доўгаль).

— Такія дні, калі так многа хворых, пакінутых усімі, але не пакінутых Хрыстом, далучаюцца да Святых Хрыстовых Тайн, братчыкі называюць малым Вялікаднем. І калі бачыш, з якой велізарнай любоўю на працу і любоў братчыкаў адказваюць насельнікі, тады разумееш, наколькі тут спаўняюцца словы апостала Паўла «Насіце цяжа́ры адзін аднаго, і гэтак вы́канаеце закон Хрыстоў» (Гал. 6:2). Няма сумневу, што дапамога насельнікам дома-інтэрната для дзяцей і моладзі — сур'ёзная праца, якая патрабуе ад чалавека ўнутранай сабранасці і сардэчнай спагадлівасці. Спадзяемся, што Гасподзь не пакіне нас у гэтым добрым пачынанні, паколькі, дапамагаючы іншым, мы самі становімся мацней, — сказалі ў брацтве.

Барысаўская епархія / Church.by