У чацвер першага тыдня Вялікага посту Патрыяршы Экзарх узначаліў павячэр'е з чытаннем Вялікага канона святога Андрэя Крыцкага ў храме ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску
05 сакавіка 20205 сакавіка 2020 года, у чацвер першага тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў вялікае павячэр'е з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў храме ў гонар Усіх святых горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі настаяцель храма протаіерэй Фёдар Поўны і клірыкі прыхода.
Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Усіхсвяцкага прыхода пад кіраваннем Дзмітрыя Такмакова.
Па завяршэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства і прыхаджан храма са словам настаўлення.