У чацвер Светлага тыдня Патрыяршы Экзарх здзейсніў Пасхальнуую вячэрню і ўтраню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
20 красавіка 201720 красавіка 2017 года, у чацвер Светлай сядміцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, адслужыў Велікодную вячэрню і ютрань у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Мінскай епархіі.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Падчас ўваходу на вячэрні, зважаючы на дбайную працу ў славу Святой Царквы Хрыстовай і да дня Святой Пасхі, Патрыяршы Экзарх ўзнагародзіў шэраг клірыкаў Мінскай епархіі.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да духавенства і прыхаджан сабора са словам настаўлення.