У дзень аддання свята Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Троіцкім храме горада Мінска

10 чэрвеня 2017

top.jpg

10 чэрвеня 2017 года, у дзень аддання свята Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме Святой Жыццепачатнай Троіцы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма протаіерэй Уладзімір Канавальчык і клірыкі храма.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраўніцтвам Таццяны Гушчанка.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма, першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Алег Голубеў.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў вернікаў і духавенства храма са святам і звярнуўся да ўсіх са словам навучання.

Уладыка Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Усім прысутным мітрапаліт Павел уручыў на малітоўную памяць іконкі Святой Тройцы. 

Church.by

Фотарэпартаж