У дзень памяці апосталаў Пятра і Паўла мітрапаліт Павел узначаліў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
12 ліпеня 202012 ліпеня 2020 года, у Нядзелю 5-ю пасля Пяцідзесятніцы, свята святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый і епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.
Архіпастырам саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора і госці ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб міры ў Украіне, а затым — малітву аб спыненні шкоднай пошасці.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык кафедральнага сабора іерэй Дзімітрый Нецвятаеў.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх, архіпастыры і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне першаверхоўным апосталам Пятру і Паўлу.
Па заканчэнні богаслужэння епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый агучыў віншавальны адрас Патрыяршаму Экзарху ад імя членаў Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы, павіншаваў яго з днём тэзаімянінаў і ўручыў яму святую прасфору і кветкі.
У зваротным слове Патрыяршы Экзарх падзякаваў архіпастырам за саборнае здзяйсненне Бажэственнай літургіі, якое сведчыць аб адзінстве святога Праваслаўя, і за віншаванне. Усім прысутным мітрапаліт Павел падзякаваў за шчырыя малітвы.
Уладыка Павел павіншаваў вернікаў і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх прысутных са словам павучання. Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля гэтага ўладыка Павел уручыў ім прасфоры, а ўсім, хто маліўся ў храме, падарыў кветкі.