У дзень памяці апосталаў Пятра і Паўла Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

13 ліпеня 2017

top.jpg

12 ліпеня 2017 года, у дзень свята святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; архіепіскапы: Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый і Навагрудскі і Слонімскі Гурый; епіскапы: Касімаўскі і Сасаўскі Дыянісій, Слуцкі і Салігорскі Антоній, Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Архіпастырам саслужылі: прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларускім Экзархаце архімандрыт Васіян (Змееў); кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцелі храмаў Мінскай епархіі і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля запрычаснга сціха прамовіў протаіерэй Сергій Гардун.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх, архіпастыры і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый ад імя членаў Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы зачытаў віншавальны адрас Патрыяршаму Экзарху, павіншаваў з днём тэзаімяніцтва і ўручыў яму святую прасфару і абраз Крыжа з часціцай Жыватворнага Крыжа Гасподняга.

У зваротным слове Патрыяршы Экзарх падзякаваў архіпастырам за сумеснае здзяйсненне Бажэственнай літургіі і віншаванні, а ўсім прысутным — за шчырыя малітвы.

Уладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам навучання. Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж