У дзень памяці першамучаніка Сцяфана Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў саборным Петра-Паўлаўскім храме горада Мінска

09 студзеня 2018

top.jpg

9 студзеня 2018 года, у дзень памяці апостала першамучаніка і архідыякана Сцяфана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў саборным храме першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора протаіерэй Георгій Латушка; настаяцелі гарадскіх храмаў і духавенства Петра-Паўлаўскага храма.

Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Юліі Міхалевіч.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Вадзім Шпакаў.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне Свята Ражджаства Хрыстова.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель сабора протаіерэй Георгій Латушка.

Уладыка Павел падзякаваў айцу Георгію за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам і звярнуўся да багамольцаў са словам навучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж