У дзень памяці прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Афанасьеўскім храме горада Мінска

02 жніўня 2018

top.jpg

2 жніўня 2018 года, у дзень памяці прарока Ільі і святкавання знойдзення мошчаў прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); благачынны 4-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма Усіх Святых горада Мінска протаіерэй Фёдар Поўны; настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Будзько; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі прыхода.

Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраўніцтвам Наталлі Гірш.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Дзімітрый Шылёнак.

Па адпусце Літургіі з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся настаяцель прыхода протаіерэй Аляксандр Будзько.

Патрыяршы Экзарх падзякаваў айцу Аляксандру за словы вітання, павіншаваў духавенства і прыхаджан з прастольным святам прыхода і звярнуўся да ўсіх са словам навучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць раздаў вернікам абразкі прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага. Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, а таксама былі ўручаны кветкі і прасфоры.

Church.by

Фотарэпартаж