У дзень памяці роўнаапостальнага князя Уладзіміра Патрыяршы Экзарх узначаліў літургію ва Уладзімірскім храме горада Мінска
28 ліпеня 201728 ліпеня 2017 года, у дзень памяці святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме роўнаапостальнага князя Уладзіміра горада Мінска.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма протаіерэй Мікалай Коржыч; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, протаіерэй Сергій Гардун і настаяцель Князь-Уладзімірскага храма протаіерэй Сергій Белеўцаў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраўніцтвам Марыны Белеўцавай.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Сергій Гардун.
Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да Патрыяршага Экзарха звярнуўся настаяцель Князь-Уладзімірскага храма протаіерэй Сергій Белеўцаў.
Мітрапаліт Павел падзякаваў айцу Сергію за словы прывітання, павіншаваў прыхаджан і духавенства з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам навучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, раздаў вернікам на малітоўную памяць абразкі роўнаапостальнага князя Уладзіміра, а імяніннікам абвясцілі мнагалецце і ўручылі прасфоры і кветкі.