У дзень памяці роўнаапостальнага Мікалая Японскага мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў храме ў гонар свяціцеля Мікалая Японскага горада Мінска
16 лютага 202016 лютага 2020 года, у Нядзелю пра блуднага сына, дзень памяці роўнаапостальнага Мікалая, архіепіскапа Японскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар свяціцеля Мікалая Японскага горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 2-ой Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска протаіерэй Ігар Карасцялёў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель храма протаіерэй Павел Сярдзюк; настаяцель храма ў гонар святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра горада Мінска протаіерэй Сергій Белеўцаў, духавенства храма свяціцеля Мікалая Японскага і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Мікіты Булахава.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык храма іерэй Сергій Цімашэнкаў.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне свята Стрэчання Гасподняга і святога равноапостольнага Мікалая Японскага.
У завяршэнне богаслужэння Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын асвячэння званоў для званіцы храма.
Пасля заканчэння набажэнства мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прысутных з прастольным святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.
Уладыка Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць уручыў вернікам абразкі святога роўнаапостальнага Мікалая Японскага.