У дзень памяці свяціцеля Мікалая Цудатворца Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Нікольскім храме пасёлка Прывольны
22 мая 201722 мая 2017 года, у панядзелак 6-й сядміцы пасля Вялікадня, дзень памяці перанясення мошчаў свяціцеля Мікалая Цудатворца з Мір Лікійскіх у Бары, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Нікольскім храме пасёлка Прывольны Мінскага раёна.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель Нікольскага храма протаіерэй Анатоль Івашчук; настаяцель храма ў гонар святога апостала Андрэя Першазванага протаіерэй Пётр Дзем'янчук; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Юліі Міхалевіч.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Пётр Дзем'янчук.
Па заамвоннай малітве ўладыка Павел і саслужачыя яму святары праспявалі слаўленне свяціцелю Мікалаю Цудатворцу.
Па адпусьце Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел зачытаў зварот Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з нагоды перанясення ў межы Рускай Праваслаўнай Царквы мошчаў свяціцеля і Цудатворца Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх.
Пасля гэтага ўладыка Экзарх павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх са словам навучання.
Зважаючы на руплівую працу ў славу святой Царквы Хрыстовай і ў сувязі з 20-годдзем служэння ў свяшчэнным сане мітрапаліт Павел уганараваў настаяцеля храма протаіерэя Анатоля Івашчука ордэнам Беларускай Праваслаўнай Царквы свяціцеля Кірыла Тураўскага I ступені.
Патрыяршы Экзарх пажадаў усім, хто ўшанаваў сёння памяць свяціцеля Мікалая і прыйшоў у храм памаліцца, малітоўнага заступніцтва свяціцеля прад Прастолам Божым аб кожным з нас.
Уладыка павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў вернікам архіпастырскае благаславенне.
Усім прысутным на малітоўную памяць былі ўручаны абразкі свяціцеля Мікалая. Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і Патрыяршы Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.