У дзень памяці велікамучаніка Панцеляімана мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Панцеляіманавым храме гарадскога пасёлка Мачулішчы

09 жніўня 2017

9 жніўня 2017 года, у дзень памяці святога велікамучаніка і ацаляльніка Панцеляімана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Панцеляіманавым храме гарадскога пасёлка Мачулішчы Мінскага раёна.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны храмаў 1-ай Мінскай раённай царкоўнай акругі, настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла вёскі Сеніца Мінскага раёна протаіерэй Барыс Пташынскі; настаяцель храма протаіерэй Георгій Распопаў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; клірыкі храма і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

На богаслужэнні прысутнічаў і маліўся старшыня Мачулішчанскага пасялковага выканаўчага камітэта Сяргей Васільевіч Крывашэй.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Марыны Казловай.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў настаяцель храма протаіерэй Георгій Распопаў.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства храма з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх са словам навучання.

З прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Георгій Распопаў.

Мітрапаліт Павел падзякаваў айцу Георгію за словы прывітання, павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж