У дзень Радаўніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Лазараўскім храме на Паўночных могілках горада Мінска

25 красавіка 2017

top.jpg25 красавіка, у аўторак 2-га тыдня пасля Вялікадня, на свята Радаўніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў царкве ў гонар Уваскрашэння праведнага Лазара Чатырохдзённага, якая знаходзіцца на Паўночным могілках горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: духаўнік манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі, якія нясуць послух у манастыры.

Богаслужэбныя спевы выканаў манастырскі хор пад кіраўніцтвам манахіні Марфы (Гуськовай).

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Андрэй Лемяшонак.

Па адпусце Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі паніхіду.

У канцы богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да багамольцаў са словам навучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. Усім прыхаджанам храма мітрапаліт Павел уручыў велікодныя яйкі. 

Church.by

Фотарэпартаж