У вёсцы Крулеўшчына адбыўся фестываль праваслаўнай моладзі

22 жніўня 2017

top.jpg

Традыцыйна першыя выхадныя жніўня — час, калі праваслаўная моладзь вёскі Крулеўшчына Докшыцкага раёна збірае ў сябе гасцей, удзельнікаў фестывалю праваслаўнай моладзі «Пакуль мы маладыя».

Фестываль 2017 года стаў ужо шостым па ліку. У гэтым годзе асноўнай тэмай фестывальных мерапрыемстваў стала тэма сям'і. Ганаровым госцем фестывалю быў архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій.

Урачыстым завяршэннем моладзевай сустрэчы стала архіерэйская Літургія ў храме святой праведнай Ганны. Пасля Літургіі і хрэснага ходу архіепіскап Феадосій падзякаваў і моладзі, і ўсім прыхаджанам за імкненне змяніць сябе і свет, дамагчыся ўсяго ў сваім жыцці дзякуючы праваслаўнай веры.

Архіпастыр узнагародзіў Ордэнам маці праваслаўную шматдзетную сям'ю Дайлідзёнкаў з Крулеўшчыны.

Старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Пінчук павіншаваў уладыку Феадосія з 20-годдзем архіепіскапскага служэння і ўручыў грамату райвыканкама прыходу храма святой праведнай Ганны.

Вынікі работы фестывалю былі падведзены падзячным малебнам і сустрэчай удзельнікаў з прадстаўнікамі раённых і мясцовых улад.

Полацкая епархія / Church.by