У вёсцы Лаша на Скідзельшчыне ўсталявалі памятную дошку ў гонар забітага протаіерэя Міхаіла Бароўскага
24 мая 201722 мая 2017 года ў Нікольскім храме вёскі Лаша была ўстаноўлена памятная дошка ў гонар забітага протаіерэя Міхаіла Бароўскага. Малебны спеў і асвячэнне дошкі здзейсніў благачынны Скідзельскай акругі протаіерэй Кірыл Блізнюк.
Па сведчаннях жыхара вёскі Лаша Іосіфа Леанідавіча Грэцкага, протаіерэй Міхаіл Бароўскі служыў у Мікалаеўскім храме з 1920 па 1939 год. Пры храме мелася 10 гектараў зямлі. Клірыкам прыхода быў таксама дыякан Іваноў. Святары пражывалі «у вялікім царкоўным доме».
Пасля сыходу польскіх уладаў у верасні 1939 года мясцовыя актывісты-бязбожнікі скарысталіся сітуацыяй, каб расправіцца са слугамі Царквы. Яны на павозцы адвезлі двух святароў на 800 метраў ад вёскі ў бязлюднае месца і паранілі з агнястрэльнай зброі, затым да смерці дабілі рыдлёўкамі. Савецкая ўлада не праводзіла расследавання па гэтым факце. Усе трое забойцаў загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.