У вёсцы Амельна Пухавіцкага раёна асвяцілі паклонны крыж і парк памяці святой праведнай Сафіі Слуцкай
02 красавіка 20211 красавіка 2021 года, у дзень памяці святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, у кафедральным саборы святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мар'іна Горка была здзейснена Бажэственная літургія, якую ўзначаліў настаяцель сабора протаіерэй Аляксандр Цалкоў.
Па заканчэнні богаслужэння ў памяць аб святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, у вёсцы Амельна Пухавіцкага раёна было здзейснена асвячэнне паклоннага крыжа і парку яе імя.
У маёнтку Амельна ў 1612 годзе святая праведная княгіня Сафія Слуцкая завяршыла свой зямны шлях, сканаўшы падчас трэціх родаў. Дачку, якая нарадзілася, назвалі Кацярынай. Аднак дзяўчынка-немаўля ненашмат перажыла пакутніцу-маці і неўзабаве памерла, не пражыўшы і сутак.
Святая княгіня Сафія Слуцкая была ўшанавана ўжо сярод сваіх сучаснікаў, і адразу пасля яе скону многія людзі сталі звяртацца да яе малітоўнага заступніцтва, атрымліваючы хуткую дапамогу ў сваіх прашэннях.