У вёсцы Пагост адбыўся хрэсны ход у памяць аб ахвярах нацысцкіх акупантаў
23 жніўня 201720 жніўня 2017 года, у Нядзелю 11-ю пасля Пяцідзесятніцы, па заканчэнні Бажэственнай літургіі ў Крыжаўздзвіжанскім храме ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна адбыўся хрэсны ход, у якім прынялі ўдзел жыхары вёскі і госці, якія прыбылі.
Хрэсны ход быў прысвечаны памяці мірных жыхароў, нявінна забітых у час Вялікай Айчыннай вайны 22 жніўня 1941 года. У той дзень нацысцкія карнікі спалілі ў Пагосце 163 двары, забілі 69 чалавек.
Ля помніка ахвярам трагедыі настаяцель Крыжаўздзвіжанскага храма іераманах Ілья (Ляўковіч) здзейсніў памінальную ліцію, за якой былі ўзнесены малітвы «аб вечнапамятных правадырах і ваярах, што за веру і Айчыну на полі бітвы жыццё сваё аддалі, ад ран і голаду памерлі, у паланенні і на горкіх працах нявінна закатаваных і забітых і ўсіх, хто прыкладаў намаганні дзеля Перамогі».
Затым была абвешчана «Вечная памяць».