У дваццаць сёмую гадавіну сваёй архіерэйскай хіратоніі мітрапаліт Павел узначаліў саборнае архіерэйскае богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
22 сакавіка 201922 сакавіка 2019 года, у пятніцу другога тыдня Вялікага посту, у дзень памяці сарака мучанікаў Севасційскіх, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у дваццаць сёмую гадавіну сваёй архіерэйскай хіратоніі, у саслужэнні архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя, епіскапаў: Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна, Слуцкага і Салігорскага Антонія, Лідскага і Смаргонскага Парфірыя, Бараўлянскага Ігнація, вікарыя Мінскай епархіі, здзейсніў Бажэственную літургію Ранейасвячоных Дароў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Архіпастырам саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў, настаяцелі і духавенства храмаў горада Мінска і Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Мікалай Аўсіевіч.
Пасля заканчэння богаслужэння з віншаваннем да Патрыяршага Экзарха з нагоды 27-годдзя з дня яго архіерэйскай хіратоніі звярнуўся архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый і паднёс у дар святую прасфору і кветкі.
У слове ў адказ Патрыяршы Экзарх падзякаваў архіпастырам, прыхаджанам і духавенству сабора за віншаванне, добрыя малітоўныя пажаданні і звярнуўся да ўсіх прысутных у храме са словам павучання.
Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго Патрыяршы Экзарх уручыў кветкі ўсім , хто маліўся ў храме.