У гадавіну скону протаіерэя Сергія Гардуна Мітрапаліт Веніямін узначаліў паніхіду ў Інстытуце тэалогіі БДУ
21 чэрвеня 202321 чэрвеня 2023 года, у гадавіну скону першага прарэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэя Сергія Гардуна, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў паніхіду ў сценах навучальнай установы.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Маўсесян і іерэй Кірыл Гардун.
Дыяканскі чын здзейсніў протадыякан Мікалай Аўсіевіч.
За набажэнствам маліліся сям'я айца Сергія, сябры, супрацоўнікі, студэнты і выпускнікі Інстытута тэалогіі.
Затым адбыўся вечар памяці, на якім успаміналі жыццёвы шлях і пастырскае служэнне айца Сергія. З сямейнага архіва былі прадэманстраваны ўнікальныя фатаграфіі і відэакадры са святаром.
***
З 2005 па 2018 протаіерэй Сергій Гардун быў загадчыкам кафедры біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння Інстытута тэалогіі БДУ.
З 2018 года — член Выдавецкай рады Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Са студзеня 2018 года быў прызначаны першым прарэктарам Інстытута тэалогіі БДУ.
З 2021 года загадчык кафедры біблеістыкі Мінскай духоўнай акадэміі.
На працягу 28 гадоў служыў клірыкам Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска.
Протаіерэй Сергій Гардун пераклаў на беларускую мову богаслужэнні Бажэственнай літургіі, вялікай вячэрні, чыноў хрышчэння і вянчання, паследавання да Святога Прычасця, малітваў ранішніх і вячэрніх, малітваў перад споведдзю.
Пад старшынствам свяшчэннаслужыцеля калектыў аўтараў на працягу 25 гадоў працаваў над перакладам з мовы арыгіналу на сучасную беларускую мову Свяшчэннага Пісання Новага Запавету, выдадзенага ў 2017 годзе. Працы атрымалі высокую ацэнку і былі адзначаны прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне».
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,