У Гомелі адкрылася выстаўка разьбяных абразоў Уладзіміра Кукліна

16 лютага 2021

top.jpg

Па благаславенні архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана ў выставачнай зале Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны адкрылася персанальная выстаўка мастака, рэстаўратара і разьбяра па дрэве Уладзіміра Кукліна «Стварэнне душы і рук».

Ва ўрачыстым адкрыцці выставы прыняў удзел Праасвяшчэнны Амвросій, епіскап Светлагорскі, вікарый Гомельскай епархіі.

Открытие-выставки-икон-Вла�...

 

 

 

 

 

 

 

Экспазіцыя ўключае больш за 45 работ, выкананых у традыцыі разьбянога іканапісу. Сярод іх — выявы Іісуса Хрыста, Божай Маці, лікі святых і біблейскія сюжэты. Кожны экспанат — яркі прыклад адраджэння тэхналогій апрацоўкі дрэва па старадаўніх прорысах ХVІІІ-ХІХ стст. Побач з некаторымі абразамі наведвальнікі могуць убачыць першапачатковыя эскізы і замалёўкі на паперы — тое, што лягло ў аснову дзіўных твораў мастацтва. Большасць работ выкананы з драўніны ліпы: гэты падатлівы матэрыял дае мастаку магчымасць адлюстраваць на драўляным палатне самыя дробныя дэталі.

Прадоўжыцца выстава да 5 сакавіка. Уваход вольны.

9a47c1bc9c8ed7297258cd5bbbbe51ab.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

27ebe1d5b24a5e8604e066e2ddb918fd.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Гомельская епархія gp.by Church.by