У Гомельскай епархіі адбудзецца адкрыты моладзевы турнір па інтэлектуальных гульнях «ФАВОР»

11 красавіка 2019

3455.jpg

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Гомельскай епархіі з 14 па 17 мая 2019 года адбудзецца шосты адкрыты Міжнародны турнір па інтэлектуальных гульнях «ФАВОР» для школьнікаў — знаўцаў асноў хрысціянскай культуры.

Турнір арганізаваны Гомельскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з Галоўным упраўленнем адукацыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскім дзяржаўным абласным палацам творчасці дзяцей і моладзі, клубам інтэлектуальных гульняў «Белая рысь».

Пачынаючы з 2014 года гэта ўнікальнае мерапрыемства стала яркім пацвярджэннем жадання моладзі з Расіі, Украіны і Беларусі сведчыць аб адзінстве духу і веры, пераадольваць любыя рознагалоссі ў саюзе міру і выбудоўваць трывалую дружбу з брацкімі народамі. Сёлета турнір аб'яднае больш за 15 каманд з Расіі, Украіны і Беларусі.

Заяўкі на ўдзел у турніры падаюцца ў электронным выглядзе на адрас: krivitskigomel@mail.ru не пазней за 30 красавіка 2019 года (узор заяўкі — дадатак № 1 рэгламенту гульні).

Тэма гульні гэтага года — «265 гадоў з дня нараджэння святога прападобнага Серафіма Сароўскага».

Арганізатары турніру ставяць перад сабой задачу садзейнічаць духоўнаму, маральнаму і інтэлектуальнаму развіццю моладзі, пашырэнню і ўмацаванню ведаў школьнікаў у галіне хрысціянскай культуры, прывіццю навыкаў працы ў калектыве метадамі інтэлектуальна-гульнявой дзейнасці.

Паводле свайго напаўнення турнір прадугледжвае не толькі інтэлектуальныя гульні, але таксама ўзбагачэнне духоўнага вопыту ўдзельнікаў праз далучэнне іх да святынь і славутасцяў Гомельшчыны.

Рэгламент і праграма турніру апублікаваныя на сайце Гомельскай епархіі.

Гомельская епархія / Church.by