У Гродне праходзіць XVI Міжнародны фестываль праваслаўных песнапенняў «Коложский Благовест»

09 лютага 2017

top.jpg

8 лютага 2017 года ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця XVI Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Коложский Благовест».

Цырымонія адкрылася выступленнем хору духавенства Гродзенскай епархіі пад кіраўніцтвам дыякана Дзмітрыя Шэпелева. Хор духавенства, па ўжо склаўшайся традыцыі, выканаў твор «Магутны Божа» ў гарманізацыі протаіерэя Андрэя Бандарэнкі.

Затым з прывітальным словам да гасцей і ўдзельнікаў фестывалю звярнуўся архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.

Як адзначыў архіпастыр, фестываль «Коложский Благовест» дае людзям унікальную магчымасць сутыкнуцца са скарбніцай праваслаўных песнапенняў за межамі сцен царквы, пазнаёміцца з малітвай, адлюстраванай у спевах. Таксама Яго Высокапраасвяшчэнства пажадаў усім прысутным зноў і зноў імкнуцца не толькі да вонкавага дакранання з духоўным жыццём, але і ўнутранага перараджэння, якое будзе весці да змянення розуму і сэрца.

Са словамі прывітання ад імя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта да прысутных звярнуўся намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення па ўзаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі, справах рэлігій і нацыянальнасцяў Вячаслаў Аляксандравіч Апановіч.

Завяршылася афіцыйная частка цырымоніі прывітаннем дырэктара фестывалю Аляксандра Часлававіча Лойкі.

Затым адбыўся канцэрт, падчас якога выступілі хор Нікольскага храма горада Сартавала (Расія, рэгент — іерэй Антоній Радзін) і ўладальнік Гран-пры папярэдняга фестывалю — хор «Алетэя» храма святых Пятра і Паўла — Бэрбой горада Ясы (Румынія, рэгент — Джэта-Дарына Юшкё).

У гэтым годзе ўпершыню вялася онлайн-трансляцыя цырымоніі адкрыцця фестывалю  на відэаканале Гродзенскай епархіі.

Гродзенская епархія / Church.by