У выдавецтве Мінскай духоўнай семінарыі выйшаў зборнік матэрыялаў XVI семінара студэнтаў ВНУ Беларусі
22 лістапада 201820 лістапада 2018 года па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя выдавецтвам семінарыі быў выпушчаны зборнік матэрыялаў XVI семінара студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь «Рэлігія і навука ў XXI стагоддзі: перспектывы дыялогу», які праходзіў 24-25 лістапада 2017 года. У склад зборніка ўключаны 131 даклад удзельнікаў форуму, якія выступалі ў рамках пленарнага пасяджэння, дзевяці тэматычных секцый, а таксама прадставілі свае паведамленні ў секцыі завочнага ўдзелу.
Навуковымі рэдактарамі зборніка выступілі прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі дацэнт А. В. Слесараў і загадчык кафедры багаслоўя свяшчэннік Аляксандр Палхоўскі.
Выданне прызначана для выкладчыкаў, аспірантаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца перспектывамі дыялогу рэлігіі і навукі.
Адказны за выпуск — прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі дацэнт А. В. Слесараў.
Электронную версію зборніка можна СПАМПАВАЦЬ (8,2 Мб, Pdf).
Даведка:
Міжвузаўскі форум 2018 года быў прысвечаны пытанню ўзаемаадносін навукі і рэлігіі. Выбар тэматыкі семінара абумоўлены тым, што указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі 2017 год быў аб'яўлены Годам навукі. У якасці мэты правядзення форуму было заяўлена ўсебаковае абмеркаванне шырокага спектра пытанняў, якія адлюстроўваюць праблематыку суадносін рэлігійнага вопыту і хрысціянскай традыцыі з сучаснымі навуковымі ведамі, пашырэнне навукова-інфармацыйнага абмену паміж студэнтамі свецкіх і духоўных навучальных устаноў, устанаўленне асабістых і навуковых кантактаў паміж студэнтамі беларускіх ВНУ.
У рабоце семінара прымалі ўдзел больш за 170 чалавек, якія прадстаўлялі 42 вышэйшых навучальных ўстановы Рэспублікі Беларусь і 1 вышэйшую ўстанову Расійскай Федэрацыі.