У выдавецтве Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра выйшаў аўдыё-CD «Неўвядальны цвет райскага саду»
22 жніўня 20175 чэрвеня ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры адзначаецца дзень памяці святой Еўфрасінні Полацкай. Выдавецтва Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра падрыхтавала для шанавальнікаў вялікай угодніцы Божай дыск з запісам спеваў урачыстасцяў, прысвечаных гэтай памятнай падзеі.
Дыск «Неўвядальны цвет райскага саду» адкрывае серыю дыскаў царкоўных песнапенняў «Промні святла» ў выкананні хору сясцёр Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.
Спевы службы на спачын прападобнай Еўфрасінні, ігуменні і князёўны Полацкай, выконвае хор сясцёр абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўронні (Бармічовой). На дыску прадстаўлены святочны звон у выкананні інакіні Вікторыі (Герасіменка), трапары, кандакі і сціхіры — напевамі Троіца-Сергіевай лаўры і Кіева-Пячэрскай лаўры, грэчаскага і валаамскага распеваў.
Запіс дыска праходзіў у Крыжа-Уздзвіжанскім саборы манастыра, які адрозніваецца ўнікальнай акустыкай. Гукарэжысёр — Павел Куцэлай.
У якасці падарунка дадаткова да CD-дыска дадзена ілюстраваная кніжачка, якая расказвае аб жыцці прападобнай Еўфрасінні Полацкай і дні памяці гэтай вялікай падзвіжніцы, цалкам прычвяціўшай сябе служэнню Богу і бліжнім. У афармленні дыска выкарыстаны фатаграфіі Уладзіміра Суцягіна, Аляксандра Мізея, архіва Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра.
Аўдыё-CD «Неўвядальны цвет райскага саду» рэкамендаваны да публікацыі Выдавецкай радай Беларускай Праваслаўнай Царквы, набыць дыск можна ў царкоўных крамах манастыра.