У Калінкавічах праходзіць выстава «Блажэнная Валянціна, духоўная заступніца зямлі Мінскай»
13 красавіка 20219 красавіка 2021 года, у Калінкавіцкім краязнаўчым музеі адкрылася выстава «Блажэнная Валянціна, духоўная заступніца зямлі Мінскай».
На выставе прадстаўлены 35 карцін, напісаных у перыяд правядзення III Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі Беларускай», а таксама 80 буйнафарматных фатаграфій, захаваўшых зямное жыццё святой Валянціны Мінскай і падзеі, звязаныя з матушкай пасля яе спачыну.
Выстава праходзіць з 2012 года па ініцыятыве прыхаджан Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора і ўжо пабывала больш, чым у 20 гарадах Беларусі.
Святая блажэнная Валянціна Мінская — першая ў гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы падзвіжніца, прылічаная да ліку святых у чыне блажэнных. Будучы прыкаванай невылечнай хваробай да ложка, яна не толькі пакорліва несла крыж сваёй хваробы, але і дапамагала блізкім, узносячы за іх малітвы Госпаду, суцяшаючы і падбадзёрваючы добрым словам. Сёння імя святой Валянціны Мінскай вядома не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі.
Выстава, прысвечаная святой Валянціне Мінскай, будзе працаваць у Калінкавічах да 19 красавіка.
Отдел религиозного образования и катехизации Туровской епархии/Church.by