Напярэдадні Дня памяці апосталаў Пятра і Паўла Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска
11 ліпеня 201911 ліпеня 2019 года, напярэдадні Дня памяці святых слаўных і ўсяхвальных першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; епіскапы Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; Слуцкі і Салігорскі Антоній; Лідскі і Смаргонскі Парфірый; Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі.
Архіпастырам саслужылі: настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора, благачынны цэркваў 1-й Мінскай царкоўнай акругі протаіерэй Георгій Латушка; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; клірыкі Петра-Паўлаўскага сабора і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор сабора пад кіраваннем Сяргея Бандаровіча.
Па завяршэнні ўсяночнага трывання да Патрыяршага Экзарха звярнуўся ганаровы настаяцель сабора епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі. Уладыка Ігнацій павіншаваў мітрапаліта Паўла са святам першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла і з днём тэзаімянінаў, пажадаўшы яму моцы духоўных і цялесных сіл.
Уладыка Экзарх сардэчна падзякаваў епіскапу Ігнацію за віншаванне і добразычлівасць, а затым звярнуўся да духавенства і прыхаджан сабора са словам настаўлення.
Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прысутных з вялікім святам першавярхоўных апосталаў, сардэчна падзякаваў архіпастырам, духавенству і міранам за віншаванні і малітвы.
Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго Патрыяршы Экзарх уручыў ім кветкі.