Напярэдадні дня памяці апосталаў Пятра і Паўла Патрыяршы Экзарх узначаліў усяночнае трыванне ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска

11 ліпеня 2020

top.jpg

11 ліпеня 2020 года, напярэдадні Нядзелі 5-й пасля Пяцідзесятніцы, дня памяці святых слаўных і ўсехвальных першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі: епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін і епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.

Архіпастырам саслужылі: настаяцель Петра-Паўлаўскага сабора, благачынны храмаў 1-й Мінскай царкоўнай акругі протаіерэй Георгій Латушка, клірыкі Петра-Паўлаўскага сабора і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор сабора пад кіраваннем Сяргея Бандаровіча.

Па завяршэнні ўсяночнага трывання Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства і прыхаджан сабора са словам настаўлення.

Мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прысутных з вялікім святам першавярхоўных апосталаў, сардэчна падзякаваў духавенству і міранам за віншаванні і малітвы.

Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго Патрыяршы Экзарх уручыў ім кветкі.

Church.by

Фотарэпартаж