Напярэдадні дня памяці Сабора Беларускіх святых Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
27 чэрвеня 202027 чэрвеня 2020 года, напярэдадні Нядзелі 3-й пасля Пяцідзесятніцы, Усіх святых, у зямлі Беларускай праслаўленых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужыў сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Уладзімір Назараў.