Напярэдадні дня памяці велікамучаніцы Варвары мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
16 снежня 201916 снежня 2019 года, напярэдадні дня памяці святой велікамучаніцы Варвары і святой мучаніцы Юліяніі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Падчас паліелея для пакланення вернікам быў вынесены каўчэг з часціцай мошчаў святой велікамучаніцы Варвары.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Андрэй Ламакін.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.