Напярэдадні Нядзелі 13-й пасля Пяцідзясятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
25 жніўня 201825 жніўня 2018 года, напярэдадні Нядзелі 13-й пасля Пяцідзясятніцы, напярэдадні свята Мінскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Перад пачаткам богаслужэння мітрапаліт Павел узначаліў урачыстую сустрэчу спісу Жыровіцкай іконы Божай Маці. Шанаваны спіс іконы наведвае ўсе епархіі Беларускага Экзархату згодна з рашэннем Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ў рамках маючага адбыцца святкавання 550-годдзя яўлення цудатворнага абраза і 500-годдзя заснавання Жыровіцкага манастыра.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора дыякан Вячаслаў Дубяга.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.