Напярэдадні Нядзелі 2-й пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
20 чэрвеня 202020 чэрвеня 2020 года, напярэдадні Нядзелі 2-ой пасля Пяцідзесятніцы, Усіх святых у зямлі Рускай праслаўленых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Віталь Дубяга.