Напярэдадні Нядзелі 9-ай пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

05 жніўня 2017

top.jpg

5 жніўня 2017 года, напярэдадні Нядзелі 9-ай пасля Пяцідзесятніцы, дня памяці свяціцеля Георгія, архіепіскапа Магілёўскага і Беларускага, страстацерпцаў дабраверных князёў Барыса і Глеба, у Святым Хрышчэнні Рамана і Давіда, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў настаяцель храма ў гонар Ціхвінскай іконы Божай Маці горада Брэста ігумен Ігнацій (Луковіч). 

Church.by

Фотарэпартаж