Напярэдадні панядзелка 4-га тыдня Вялікага посту Патрыяршы Экзарх здзейсніў Пасію ў Лядзенскім мужчынскім манастыры

04 красавіка 2021

top.jpg

4 красавіка 2021 года, напярэдадні панядзелка 4-га тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Пасію з чытаннем акафіста Пакутам Хрыстовым у мужчынскім манастыры Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі ігумен Лядзенскага манастыра іераманах Лаўр (Будзіч) і брація манастыра ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў брацкі хор пад кіраўніцтвам іераманаха Нікана (Шчакатовіча).

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў іераманах Венедыкт (Стукач).

Барысаўская епархія/Church.by 

Фотарэпартаж