Напярэдадні свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў усяночнае трыванне ў аднайменным храме горада Віцебска

07 красавіка 2021

top.jpg

6 красавіка 2021 года, напярэдадні свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя, здзейсніў усяночнае трыванне ў аднайменным храме горада Віцебска.

Архіпастырам саслужылі: сакратар Віцебскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Уладзімір Разановіч; першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў; благачынны Петрапаўлаўскай акругі абласнога цэнтра протаіерэй Тарасій Сідарэк; клірыкі храма протаіерэй Ігар Машкей; протаіерэй Валерый Шчука; іерэй Георгій Савончык; клірык храма святога апостала Андрэя Першазванага горада Віцебска іерэй Уладзімір Дагодзька.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканалі хор храма пад кіраўніцтвам Веры Бондар і хор студэнтаў Віцебскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем студэнта 3-га курса Мікіты Дэйнекі.

У завяршэнне богаслужэння архіпастыры павіншавалі духавенства і прыхаджан з прастольным святам.

Затым архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый паднёс у дар Патрыяршаму Экзарху на малітоўную памяць абраз святога дабравернага вялікага князя Аляксандра Неўскага.

Віцебская епархія/Church.by 

Фотарэпартаж