Напярэдадні свята Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

03 чэрвеня 2017

top.jpg

3 чэрвеня 2017 года, напярэдадні Нядзелі 8-й пасля Пасхі, Дня Святой Троіцы, Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дзімітрый Нецвятаеў.

Church.by

Фотарэпартаж