Напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Праабражэнскім кафедральным саборы горада Заслаўя
18 жніўня 201718 жніўня 2017 года, напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Праабражэнскім кафедральным саборы горада Заслаўя.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель сабора, благачынны 2-й Мінскай раённай акругі протаіерэй Мікалай Мазгоў і духавенства сабора.
За богаслужэннем маліліся: старшыня Заслаўскага гарадскога выканаўчага камітэта Святлана Пятроўна Карташова і кіраўнік спраў Заслаўскага гарвыканкама Маргарыта Алегаўна Канавалава.
Богаслужэбныя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Ганны Міхлюк.
Пасля заканчэння богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да духавенства і прыхаджан сабора са словам настаўлення.