Напярэдадні свята Ражджаства Хрыстовага мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

06 студзеня 2018

6 студзеня 2018 года, напярэдадні свята Ражджаства Хрыстовага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), клірыкі кафедральнага сабора.

Па заканчэнні ліціі архімандрыт Сергій (Брыч) зачытаў Каляднае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

На поліелеі, пасля чытання Евангелля, мітрапаліт Павел агучыў Каляднае пасланне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Усяночнае трыванне трансліравалася ў прамым эфіры на ўсю Рэспубліку Беларусь на тэлеканале Беларусь 1.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага. 

Church.by

Фотарэпартаж