Напярэдадні свята Нараджэння Іаана Хрысціцеля Патрыяршы Экзарх здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
06 ліпеня 20186 ліпеня 2018 года, напярэдадні свята Нараджэння пачэснага слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў саборны хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Андрэй Ламакін.