Напярэдадні свята Сабора прасвятой Багародзіцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
07 студзеня 20207 студзеня 2020 года, напярэдадні свята сабора Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў вялікую вячэрню ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел звярнуўся да духавенства і прыхаджан са словам настаўлення. Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх са светлым святам і на малітоўную памяць уручыў абразкі Ражджаства Хрыстова.