Напярэдадні Вялікай Пятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў утраню з чытаннем 12-і Евангелляў Святых Пакут ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
13 красавіка 201713 красавіка 2017 года, напярэдадні Вялікай Пятніцы, дня ўспаміну Святых збаўчых Пакут Госпада нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, адслужыў утраню з чытаннем 12-і Евангелляў ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
У канцы богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства і вернікаў сабора са словам настаўлення.