Напярэдадні Вялікай Суботы і свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска паліелейную ўтраню з чынам пахавання Госпада нашага Іісуса Хрыста
06 красавіка 20186 красавіка 2018 года, напярэдадні Вялікай Суботы, свята Благавешчання Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска паліелейную ўтраню з чынам пахавання Госпада нашага Іісуса Хрыста.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
У канцы богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства і прыхаджан сабора са словам настаўлення.