У Кобрынскім благачынні адбыўся інтэлектуальны турнір моладзевых брацтваў

12 мая 2017

top.jpg

7 мая 2017 года ў сценах Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі прайшоў чэмпіянат па інтэлектуальных гульнях сярод праваслаўных моладзевых брацтваў Кобрынскага благачыння.

Інтэлектуальныя гульні для Кобрына не навінка, удзельнічаюць у іх людзі рознага ўзросту. Майскі турнір адбыўся па благаславенню благачыннага цэркваў Кобрынскай акругі Брэсцкай епархіі протаіерэя Багдана Хамы.

Удзельнікам гульні неабходна было адказаць на біблейскія пытанні, гістарычныя, духоўна-маральныя і проста жыццёвыя. Тры тура ўключалі па сем пытанняў. У рабят атрымаўся няпросты мазгавы штурм, асабліва з улікам таго, што на роздум давалася ўсяго толькі хвіліна.

Першапачаткова заяўкі на ўдзел у чэмпіянаце падалі 8 каманд па 6 чалавек, аднак ужо пасля першага пытання стыхійна ўтварылася яшчэ адна каманда — пазаконкурсная, якая складалася са святароў праваслаўных храмаў горада Кобрына, каардынатара культурнага жыцця праваслаўнага моладзевага брацтва пры саборы дабравернага Аляксандра Неўскага, карэспандэнта газеты «Кобрын сёння» і бібліятэкара. Падлікам балаў займалася прафесійнае журы. Улічвалася не толькі правільнасць адказаў, але і час, затрачаны камандай на фармулёўку адказу.

Перамогу атрымала каманда «Ніка» ад кафедральнага Аляксандра-Неўскага сабора горада Кобрына.

Па заканчэнні турніру пераможцам і прызёрам былі ўручаны каштоўныя падарункі і дыпломы за подпісам благачыннага цэркваў Кобрынскай акругі.

Брэсцкая епархія / Church.by