У канцэртнай зале «Мінск» адбудзецца канцэрт у гонар пяцігоддзя хору «Усіхсвяцкі»
07 лістапада 201815 лістапада 2018 года ў канцэртнай зале «Мінск» адбудзецца канцэрт, прысвечаны пяцігоддзю мужчынскага хору «Усіхсвяцкі».
Мужчынскі хор «Усіхсвяцкі» парафіі ў гонар Усіх святых горада Мінска - гэта адзіны прафесійны мужчынскі хор у Беларусі, які спявае за богаслужэннямі, а акрамя гэтага — дае сольныя канцэрты ў гарадах Рэспублікі і за яе межамі, вядзе актыўную гастрольную дзейнасць.
Калектыў быў заснаваны ў 2013 годзе. Яго ўдзельнікамі з'яўляюцца выпускнікі Рэспубліканскага музычнага каледжа пры БДАМ, выкладчыкі і выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, артысты вядучых музычных калектываў краіны.
Рэгент і саліст хору Дзмітрый Такмакоў — лаўрэат міжнародных конкурсаў, дырыжор, вакаліст. Скончыў Рэспубліканскі музычны каледж пры БДАМ, Санкт-Пецярбургскую кансерваторыю імя М. А. Рымскага-Корсакава. У цяперашні час з'яўляецца вядучым педагогам каледжа пры БДАМ, выкладчыкам кафедры сольных спеваў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.
Калектыў адкрывае новыя таленты, сярод якіх лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў: салісты хору Уладзіслаў Барткевіч, Сцяпан Казакевіч; саліст Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра Міхаіл Ліла; саліст Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Аляксандр Міхнюк.
У аснову богаслужэбнага рэпертуару хору ляглі розныя спевы і гарманізацыі Троіца-Сергіевай лаўры, працы вядомага рэгента архімандрыта Матфея (Мармыля). Таксама хор выконвае аўтарскія творы, апрацоўкі і сачыненні Дзмітрыя Такмакова, духоўныя вершы і канты, рускія і беларускія народныя песні, каталіцкія спевы і творы на латыні, казачыя песні і інш. У лінгвістычным «арсенале» калектыву каля дзесяці моў: англійская, нямецкая, лаціна, грузінская, армянская, малдаўская і г. д.
Акрамя асноўнага напрамку дзейнасці, калектыў прымае ўдзел ва ўрачыстых царкоўна-дзяржаўных мерапрыемствах і форумах, сярод якіх сустрэча Патрыярхаў Памесных Цэркваў на ўрачыстасцях з нагоды 1025-годдзя Хрышчэння Русі (Мінск, 2013), прынясенне Дароў вешчуноў у Дом міласэрнасці (Мінск, 2014), уручэнне Нацыянальнай прэміі «За духоўнае адраджэнне», канцэрты да юбілею Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Філарэта (2014), адкрыццё выставы праваслаўных ікон Беларусі ў Ватыкане, прымеркаванай да візіту ў Італію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі (2016).
Мужчынскі хор «Усіхсвяцкі» з'яўляецца лаўрэатам I ступені ХІV Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі Благавест» у Гродне (2015), удзельнікам шматлікіх фэстаў у Беларусі і іншых краінах.
Калектыў звязвае творчае супрацоўніцтва са святочным хорам Лізавецінскага манастыра пад кіраваннем манахіні Юліяніі (Дзянісавай). У 2014 годзе адбыўся сумесны канцэрт з вядомай сербскай спявачкай Дзіўнай Любоявіч, а ў 2018 - з народнай артысткай Беларусі, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Нінай Шарубінай. Выканальніцкае майстэрства хору атрымала высокую ацэнку мітрапаліта Іларыёна (Алфеева).
У 2015 годзе калектыў выпусціў дыск праваслаўных спеваў.
У рамках юбілейнага туру хор выступіў з сольнымі канцэртамі ў гарадах Беларусі.
У праграме канцэрта 15 лістапада ў канцэртнай зале «Мінск» прагучаць духоўныя спевы, народныя і свецкія песні, а таксама творы, якія палюбіліся слухачам.
Квіткі ў касах, у анлайн-аператараў і распаўсюджвальнікаў. Інфалінія: + 375 44 7120713.
Купіць квіткі:
http://bezkassira.by/koncertnaj_programma_muzhskogo_hora_vsehsvjtskii-4738/
https://www.ticketpro.by/bilety-na-koncert/muzhskoj-xor-vsexsvyatskij-15-noyabrya-2018/
Больш інфармацыі пра мужчынскі хор «Усіхсвяцкі»:
Канал хору на Youtube: https://www.youtube.com/channel/UC35pEm4Xdd59dzsNvrDSL-Q?view_as=subscriber
https://vk.com/vskhor
https://www.facebook.com/vskhor/
Instagram: @vsehsviatskiyhor