У Капылі прайшоў семінар, прысвечаны захаванню памяці навамучанікаў у Слуцкай і Барысаўскай епархіях
25 лютага 202123 лютага 2021 года, у дзень памяці свяшчэннамучанікаў Пятра Грудзінскага, прасвітара Цімкавіцкага, і Валяр'яна Навіцкага, прасвітара Целядавіцкага, у Капылі адбыўся практычны сэмінар «Шанаваньне і захаванне памяці навамучанікаў і вызнаўцаў у Слуцкай і Барысаўскай епархіях. Вопыт аднаўлення і захавання гістарычнай памяці ў Слуцкай епархіі».
Семінару папярэднічала Бажэственная літургія ў Спаса-Вазнясенскім храме горада Капыля. Благачынным Капыльскай царкоўнай акругі протаіерэю Сергію Чарнаму саслужылі кіраўнік аддзела па кананізацыі святых Слуцкай епархіі протаіерэй Аляксандр Шклярэўскі, кіраўнік аддзела па кананізацыі святых Барысаўскай епархіі іерэй Аляксій Маслянкоў, духавенства Барысаўскай епархіі і Капыльскага благачыння.
Айцец благачынны прамовіў пропаведзь аб духоўным подзвігу навамучанікаў і яго значэнні для цяперашняга пакалення хрысціян.
Пасля Літургіі ў гарадской бібліятэцы адбыўся семінар. Прывітальнае слова епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія абвясціў протаіерэй Аляксандр Шклярэўскі.
Былі заслуханы даклады:
«Захаванне памяці пра свяшчэннамучаніка Уладзіміра Пастэрнацкага, прасвітара Капыльскага, у прыходзе Узнясення Гасподняга горада Капыля» (протаіерэй Сергій Чарны);
«Вопыт ушанавання і захавання памяці навамучанікаў і вызнаўцаў у Слуцкай епархіі» (протаіерэй Аляксандр Шклярэўскі);
«Подзвіг святароў і міран Слуцкай епархіі ў Вялікую Айчынную вайну» (Андрэй Мікалаевіч Папоў);
«Святая праведная Сафія, княгіня Слуцкая. Захаванне памяці» (Рада Мікалаеўна Спота);
«Шанаванне навамучанікаў у Барысаўскай епархіі на прыкладзе свяшчэннамучаніка Леаніда Біруковіча» (Іерэй Аляксій Маслянкоў).
Удзельнікі семінара абмяняліся вопытам, а таксама абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва аддзелаў па кананізацыі святых Слуцкай і Барысаўкай епархій.
Па завяршэнні семінара ўсе, хто прымаў у ім удзел, наведалі кафедральны сабор Ражджаства Хрыстова горада Салігорска і Царкоўна-гістарычны музей Слуцкай епархіі ў вёсцы Чыжэвічы.
Больш за 25 гадоў вывучэнню подзвігаў навамучанікаў прысвяціў беларускі свяшчэннік — протаіерэй Фёдар Крыванос. Відэасюжэт пра яго апублікаваны 24 лютага на YouTube-канале Беларускай Праваслаўнай Царквы.