У Крыжапаклонную Нядзелю мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
11 сакавіка 201811 сакавіка 2018 года, у Нядзелю 3-ю Вялікага посту, Крыжапаклонную, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Андрэй Волкаў.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму свяшчэннаслужыцелі здзейснілі слаўленне і пакланенне Жыватворнасу Крыжу Гасподняму.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел звярнуўся да вернікаў і духавенства сабора са словам настаўлення.
Уладыка Павел павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.