У Мінску абмеркавалі перспектывы дапамогі Царквы дзецям-сіротам з пашкоджаннямі цэнтральнай нервовай сістэмы

09 чэрвеня 2017

top.jpg

8 чэрвеня 2017 года на базе Мінскай духоўнай акадэміі па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, прайшла рабочая сустрэча кіраўнікоў епархіяльных аддзелаў па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Сустрэча была прысвечана тэме «Дапамога Царквы дзецям-сіротам з пашкоджаннямі ЦНС ў рамках устаноў закрытага тыпу». Мерапрыемства прайшло ў фарматах пасяжэння і выязнога круглага стала.

Прывітальнае слова Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі зачытаў старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў.

Прарэктар МінДА архімандрыт Нікадзім (Генералаў) зачытаў прывітальнае слова рэктара Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыта Сергія (Акімава).

Адбылася трансляцыя відэазвароту старшыні Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Рускай Праваслаўнай Царквы епіскапа Арэхава-Зуеўскага Панцеляімана.

З прывітальнымі словамі выступілі: протаіерэй Яўген Папічэнка, кіраўнік аддзела сацыяльнага служэння Екацярынбургскай епархіі; спецыяліст па дзіцячай рэабілітацыі, галоўны ўрач УАЗ «Мінскі гарадскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі» Аляксандр Мікалаевіч Якаўлеў; галоўны спецыяліст аддзела стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ларыса Андрэеўна Жаўняровіч; дырэктар Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа Святлана Юр'еўна Данілковіч.

Свае даклады агучылі протаіерэй Кірыл Шолкаў і протаіерэй Яўген Папічэнка, а таксама кіраўнік напрамку абмена вопытам Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Рускай Праваслаўнай Царквы дыякан Ігар Кулікоў.

Была выдана першая падзяка Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы за развіццё сацыяльнага служэння на тэрыторыі епархіі. Узнагароду атрымала Брэсцкая епархія і асабіста кіраўнік аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню протаіерэй Сергій Чырун.

Пасля абеду адбыўся выязны круглы стол ў ўстанове аховы здароўя «Дом дзіцяці № 1 для дзяцей з арганічным пашкоджаннем цэнтральнай нервовай сістэмы і псіхікі». Удзельнікі заслухалі даклад галоўнага ўрача ўстановы Святланы Станіславаўны Малашка і азнаёміліся з работай Дома дзіцяці.

Прайшла прэзентацыя новага напрамку рэспубліканскага праекта «Дарогай Міласэрнасці — дапамога хоспісам Беларусі». Кірунак носіць назву «Абдымі дзіця» і паспяхова рэалізуецца са студзеня 2017 года пры падтрымцы Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню БПЦ са студзеня 2017 года.

У актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі прайшла сустрэча кіраўніка аддзела сацыяльнага служэння Екацярынбургскай епархіі протаіерэя Яўгена Папічэнка з добраахвотнікамі і каардынатарамі на тэму «Сацыяльнае служэнне Царквы».

Диакония.by / Church.by