У Мінску пройдзе другі фестываль духоўных песнапенняў «Пасхаліца на Саборнай»

19 красавіка 2017

paskhaltsia_dlya_pechati.jpg

Вялікдзень — самае галоўнае, самае доўгачаканае свята для ўсіх праваслаўных хрысціян. Ён важней любога свята і больш значны любой падзеі ў сусветнай гісторыі. У гэты дзень усё чалавецтва — а значыць, кожны з нас — атрымала надзею на выратаванне, таму што ўваскрэс Хрыстос. Па ўсёй зямлі разносіцца звон, абвяшчаючы вялікую радасць. Усе велікодныя дні ператвараюцца ў адзін вялікі, яркі і незабыўны карагод урачыстасцяў. Дзеці і дарослыя ўпрыгожваюць велікодныя яйкі, рыхтуюць кулічы. Усё ахутана цеплынёй і клопатам.

21 красавіка 2017 года, на велікодным тыдні, адбудзецца другі штогадовы фестываль духоўных песнапенняў «Пасхаліца на Саборнай». Хутка праляцеў год — і зноў Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор збірае ўсіх, хто хоча падзяліць радасць Вялікадня з блізкімі.

Канцэртная праграма пачнецца ў 19:00 у будынку Мінскай духоўнай акадэміі. Неверагодная атмасфера, выдатны рэпертуар і ўтульнасць канцэртнай залы забяспечаць добры настрой і падораць велікодную радасць кожнаму.

На сцэне выступяць Мітрапалічы хор Свята-Духава кафедральнага сабора, калектыў моладзевага брацтва Касмы і Даміяна Свята-Духава кафедральнага сабора, жаночы калектыў «Фрэска», дзіцяча-юнацкі хор «Ладдзя», жаночы калектыў «Кампанэла» і хор храма праведнай Сафіі Слуцкай.

Другая частка вечара будзе не менш насычанай. На сцэне выступяць вядомы саксафаніст Антон Грыневіч, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь танцавальны клуб «МАРА» і іншыя.

Арганізатары «Пасхаліцы на Саборнай» — прыход Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора і Мінская духоўная акадэмія.

Sabor.by / Church.by